Пра нас

Нашы Мэты

Мы імкнемся да рэальнага забеспячэння правоў чалавека на здароўе, доўгае і паўнавартаснае жыццё ў сацыяльна і па-экалагічнаму здаровым асяроддзі.

Мэта МГА «ЭКАПРАЕКТ» - быць «памежнай арганізацыяй»:

  • Садзейнічаць  развіццю дыялога і інтэграцыі ведаў паміж рознымі групамі зацікаўленых  бакоў – экспертаў і не-экспертаў, прадстаўнікоў розных сектароў, дзяржаўных і прыватных устаноў, нацыянальных і міжнародных арганізацый;
  • Забяспечваць платформу і экспертную дапамогу для выкарыстання шматдысцыплінарнага падыходу для вырашэння экалагічных і сацыяльных праблем;
  • Развіваць сацыяльны падыход да экалагічнай палітыкі і планавання.

Сферы Дзейнасці

  • Устойлівае развіццё гарадскіх тэрыторый (што таксама ўключае энергаэфектыўнасць, адказнае домаўладальніцтва і г.д.)
  • Шматузроўневае кіраванне воднымі рэсурсамі і біяразнастайнасцю
  • Ландшафтнае планаванне (ландшафтныя стратэгіі)
  • Экалагічная адукацыя
  • Экатурызм
  • Змягчэнне наступстваў глабальнай змены клімату (улічваючы ўзнаўляльную энергетыку)

Структура "Экапраекта"

Гісторыя "Экапраекта"

  • пачатак 1990-х: Людміла Елізарава і іншыя сябры "Экапраекта" актыўна ўдзельнічаюць у стварэнні зялёнага руху ў Беларусі; наладжваецца супраца з "зялёнымі" са Швецыі і Нямеччыны; першыя ініцыятывы ў галіне ўстойлівага развіцця, захавання навакольнага асяроддзя і прыцягнення грамадскасці ў працэс прыняцця рашэнняў;
  • канец 1990-х - 2002: Стварэнне жаночага крыла Партыі Зялёных; праекты па экалагічнай адукацыі; устойлівае ландшафтнае планаванне; устойлівы турызм;
  • 2002 - 2007: Стварэнне Міжнароднага грамадскага аб'яднання "Экапраект" як вынік наладжвання шырокіх кантактаў у акадэмічным і грамадскім ассяроддзях, органах дзяржкіравання; устойлівае планаванне гарадскіх тэрыторый (Заслаўе - Экаполіс, Стратэгічная экалагічная ацэнка плана развіцця г. Мінск); устойлівы турызм;
  • 2007 - сёння: Новыя накірункі: палітыка ў вобласці клімату, кіраванне воднымі рэсурсамі і біяразнастайнасць (EU GOVERNANT), экалагічная адукацыя (праекты ТЭМПУС); канцэпцыя "памежнай арганізацыі".

Нашы партнёры

Дакументы