Сумесны менеджмент зялёнай інфраструктуры (СуМЗІ)

Праект накіраваны на павышэнне дасведчанасці мясцовых супольнасцяў і кіруючых органаў аб сацыяльных, экалагічных і культурных магчымасцях захавання і развіцця зялёнай інфраструктуры ў Магілёве як працэса сумеснага кіравання.

Дзейнасць у рамках праекта:

1. Прасоўванне ідэі ўнікальнасці зялёнай інфраструктуры Магілёва і неабходнасці яе захавання і паляпшэння сярод жыхароў горада: вывучэнне экагалічнай і культурнай каштоўнасці элементаў зялёнай інфраструктуры, картаграфаванне і візуалізацыя экалагічных і культурных каштоўнасцяў, стварэнне інфармацыйных матэрыялаў, прызначаных для розных сацыяльных груп, і распаўсюджванне інфармацыі сярод людзей, распрацоўкі навучальных матэрыялаў для сярэдніх школ і універсітэтаў;

2. Аналіз заканадаўства і зацікаўленных бакоў, задзейнічаных у кіраванні і развіцці зялёнай інфраструктуры: роля кожнай дзеючай групы, інстытуцыянальныя працэдуры кіравання, канфлікты інтарэсаў, варыянты кіравання, прыдатныя для беларусага і магілёўскага кантэксту;

3. Распрацоўка альтэрнатыўнай стратэгіі развіцця зялёнай інфраструктуры: правядзенне мясцовай экспертызы, абмеркаванне вынікаў экспертызы ўсімі зацікаўленымі бакамі, стварэнне альтэрнатыўнага варыянту развіцця асобных зон і ўсяго горада, распаўсюджванне і абмеркаванне бачання развіцця.

Праектныя мерапрыемствы

Праектныя матэрыялы:

Прыклады зялёнай інфраструктуры:

     

 Праект рэалізуецца пры падтрымцы Праграмы малых грантаў Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь.