Вынікі круглага стала па Пячэрску

Прадстаўнікі МГА "ЭКАПРАЕКТ" правялі круглы стол па праекту "Сумесны менеджмент зялёнай інфраструктуры" ў старажытным будынку Магілёўскага краязнаўчага музея імя Еўдакіма Раманава.

У рамках круглага стала абмяркоўваўся прыродны і гісторыка-культурны патэнцыял, сучасныя праблемы і стратэгіі развіцця Пячэрскага лесапарку.

У круглым стале ўдзельнічалі прадстаўнікі МГА"Экапраект", Магілёўзелянбуду, Цэнтра гарадскіх ініцыятыў, ТБМ, Студэнцкага этнаграфічнага таварыства, мясцовыя жыхары і выкладчыкі Беларуска-Расійскага універсітэта і Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта харчавання.

Удзельнікі круглага стала прыйшлі да наступных высноў:

1. Пячэрск - самая наведваемая зялёная зона горада, яна не спраўляецца з сённяшнім антрапагенным ціскам; выйсцем можа быць развіццё гарадскога парка ў Падніколлі і перанакіраванне наплыву наведвальнікаў туды;
2. Прапанавана пашырыць межы лесапарка на тэрыторыю даліны Дубравенкі ніжэй плаціны Пячэрскага возера, дзе раней знаходзілася Біскупская і Епіскапская сажалкі, на тэрыторыю прысядзібнага парка Богуш-Сестранцэвіча, на рэшткі прысядзібнага парка Георгія Каніскага, а таксама на левабярэжную частку парка Пашкаўскай вайсковай часткі;
3. Неабходна правозіць навуковыя даследаванні і распрацоўваць захады па захаванні векавых ялін, ліп, дубоў і балотнага масіва;
4. Неабходна шукаць тэхнічныя вырашэнні для самога лесапарка - рэгулярныя сцежкі, антывандальныя сметніцы, арганізаваныя вогнішчы з інфармацыяй аб тым, дзе яны;
5. Патрэбны адукацыйныя і асветніцкія захады, асабліва з мэтай арганізацыі сумеснага кіравання лесапаркам з удзелам навакольных жыхароў;
6. Трэба праводзіць інфармаванне мясцовых жыхароў аб прыроднай і гісторыка-культурнай каштоўнасці лесапарка, і аб магчымых захадах і паводзінах дзеля іх захавання і/ці аднаўлення;
7. Патрэбны сумесны пошук вырашэнняў для развіцця і захавання лесапарка Магілёўзелянбудам і грамадскасцю, напрыклад у арганізацыі інфармавання, правядзення навуковага вывучэння праблемаў усыхання дрэў;
8. Неабходна ўзняць праблему комплекснага кіравання якасцю вады ў Пячэрскім возеры; разгледзець магчымасць пабудовы штучных паплавоў для ачышчэння Прыснянскага ручая.
 
Спасылкі на прэзентацыі:
2. http://ekapraekt.by/sites/default/files/documents/pdf/Seminar3/Piachersk_UB.pdf (Юрый Бубноў, Цэнтр гарадскіх ініцыятыў)