Зялёнае кіраванне - выклікі і перспектывы

Міжнародная канферэнцыя МГА "ЭКАПРАЕКТ" па зялёным кіраванні ў гарадах прайшла 3-4 лістапада ў памяшканнях Магілёўскага тэхналагічнага парка і Беларуска-Расійскага універсітэта. Сярод удзельнікаў канферэнцыі былі прадстаўнікі гарвыканкаму, гарсавету, камунальных прадпрыемстваў, навукоўцы і актывісты з Беларусі, Расіі і Украіны.

Канферэнцыя была арганізавана ў рамках праекта "Сумесны менеджмент зялёнай інфраструктуры", які рэалізуецца МГА "ЭКАПРАЕКТ" пры падтрымцы Праграмы малых грантаў Амбасады ЗША ў 2015-2016 гг. Мэта праекту – стварыць умовы для ўдзелу грамадскасці ў планаванні і кіраванні аб’ектамі зялёнай інфраструктуры ў г. Магілёве, у тым ліку праз інфармаванне, асветніцкія захады і спрашчэнне доступу да актуальная інфармацыі. Праект таксама спрыяе стварэнню сацыяльнай і інфармацыйнай інфраструктуры для выканання Рэспублікай Беларусь абавязкаў па Орхускай канвенцыі Еўрапейскай Эканамічнай Камісіі ААН «Аб доступе да інфармацыі, удзелу грамадскасці ў прыняцці рашэнняў і доступе да правасуддзя па пытаннях, што тычацца навакольнага асяроддзя» (1998 г.).

Мэтай канферэнцыі было праінфармаваць прадстаўнікоў грамадскасці, мясцовай улады, камунальных прадпрыемстваў, навуковых і навучальных устаноў аб выніках праекта, стане сеткі зялёнай інфраструктуры Магілёва, параўнаць вынікі з іншымі гарадамі краіны і замежжа, а таксама абмеркаваць новы праект Генеральнага плана горада Магілёва, і скаардынаваць дзейнасць па яго грамадскай экалагічнай экспертызе. Задачы ўключалі абмен думкамі і ідэямі што датычыцца варыянтаў і перспектываў развіцця зялёнай інфраструктуры горада, а таксама стварэнне погляду на праблему і на шляхі яе вырашэння, які б падзяляўся неабыякавымі прадстаўнікамі грамадскасці і прафесіяналамі.

Прэзентацыі можна спампаваць:

  1. http://ekapraekt.by/sites/default/files/documents/pdf/Seminar3/GI_Intro_Nov3.pdf (ЭКАПРАЕКТ)
  2.  http://ekapraekt.by/sites/default/files/documents/pdf/Seminar3/BSTU_IS.pdf (Ірына Старавойтава, Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт)
  3. http://ekapraekt.by/sites/default/files/documents/pdf/Seminar3/Network_AS.pdf (Нацыянальная акадэмія навук)
  4. http://ekapraekt.by/sites/default/files/documents/pdf/Seminar3/Green_infrastructure_OC.pdf (Алена Чэрнікава, Харкаўскі нацыянальны універсітэт гарадской гаспадаркі)
  5. http://ekapraekt.by/sites/default/files/documents/pdf/Seminar3/Bioplato_IR_Nov4.pdf (Ірына Рыбалка, Харкаўскі нацыянальны універсітэт гарадской гаспадаркі))
  6. http://ekapraekt.by/sites/default/files/documents/pdf/Seminar3/GI_barriers_Nov4_OC.pdf (Алена Чэрнікава, Харкаўскі нацыянальны універсітэт гарадской гаспадаркі))
  7. http://ekapraekt.by/sites/default/files/documents/pdf/Seminar3/GI_Hubs_Nov3.pdf (ЭКАПРАЕКТ)