Інтэрактыўная карта векавых дрэў

Скончаны першы варыянт інтэрактыўнай карты векавых дрэў цэнтральнай часткі горада Магілёва. У спёку, залеву і мароз абмерамі дрэў самааддана займаліся Леанід Платоненка, Віктар Кірэеў, Наталля Ганчарова, Барыс Мацюнін, Алена Асмакоўская, Ірына Усава, Алег Дзьячкоў і Ганна Скрыган. Аўтары здымкаў дрэў: Алена Асмакоўская, Віктар Кірэеў і Ірына Вазнячук. Працы яшчэ даволі шмат - не хапае дадзеных па вышыні, узросту, а таксама здымкаў большасці дрэў. У каментарах вы можаце пакінуць каардынаты, абмеры і фатаздымкі дрэў.

"Сумесны менеджмент зялёнай інфраструктуры" зарэгістраваны!

Наш праект "Сумесны менеджмент зялёнай інфраструктуры" паспяхова зарэгістраваны! Праект прысвечаны пошуку тэхнічных і інстытуцыянальных прылад для захавання існуючай і стварэння новай зялёнай інфраструктуры. Праект рэалізоўваецца ў межах Праграмы малых грантаў амбасады ЗША. Асноўнай эксперыментальнай пляцоўкай абраны горад Магілёў. Далучайцеся да праектных мерапрыемстваў!

Объявлен конкурс заявок в рамках проекта HOME

Инициатива «Жилищное хозяйство в Восточной Европе» (ИВО) совместно с местными партнерами Международной ассоциацией менеджмента недвижимости и Международным общественным объединением «ЭКОПРОЕКТ» объявляет Конкурс заявок в рамках проекта «На пути к реформам жилищного сектора: повышение потенциала объединений собственников жилья в Азербайджане, Беларуси, Грузии, Молдове и Украине», финансируемого Европейским Союзом.  Цель проекта состоит в повышении потенциала общественных организаций в жилищном секторе в Азербайджане, Беларуси, Грузии, Молдове и Украине. Для участия в конкурсе приглашаются образовательные учреждения, консорциумы учреждений образования с общественными организациями. Заявки будут приниматься до 29.12.2015.

Нам бы не работать, нам бы побольше отдыхать…

Вопрос дачнику: «У Вас дача экологическая?»
Ответ дачника: «Да!»
Вопрос дачнику: «Вы используете химические пестициды?»
Ответ дачника «Да, немного!»
Такие ответы довольно частые и указывают на заблуждение дачников об экологичности их садового участка. 3 октября на базе садоводческого товарищества «Баштан», Гомельская область проводился практический семинар «Экологическая дача». Это был первый опыт проведения встречи с дачниками на территории дачного товарищества.

Заключэнне Інстытута эксперыментальнай батанікі

Атрымалі заключэнне Інстытута эксперыментальнай батанікі Нацыянальнай акадэміі навук па прапанове нашай арганізацыі, аб'яднання ЭНДО і Магілёўскай арганізацыі ТБМ надаць ахоўны статус прыродным аб'ектам у горадзе Магілёве. Ясеням і дубу на Успенскіх могілках навукоўцы рэкамендуюць надаць статус помніка прыроды мясцовага значэння. Па іншых аб'ектах вынікі значна менш суцяшальныя: экасістэма вязавага насаджэння ў Падніколлі ўжо незваротна парушана, а насаджэнне таполі бальзамічнай у парку Горкага не адпавядае патрабаванням па ўзросту.

Pages

Subscribe to ЭКАПРАЕКТ RSS