Маё любімае месца ў Магілёве

ПАВАЖАНЫЯ СЯБРЫ!
МГА “Экапраект” сумесна з факультэтам прыродазнаўства МДУ імя А. Куляшова, Магілёўскім абласным аддзелам ГА “ Беларускае геаграфічнае таварыства” і Магілёўскім аддзяленнем Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі пры падтрамцы Рэгіянальнага экалагічнага цэнтра у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе абвяшчае пачатак конкурсу творчых вучнёўскіх работ “МАЕ ЛЮБІМАЕ МЕСЦА Ў МАГІЛЁВЕ”

Конкурс адбудзецца па наступных намінацыях:
- лепшы здымак;
- лепшы малюнак;
- лепшае літаратурнае эсе.

Пячэрскія яліны спілавалі

У рамках праекта EnGo Пячэрскі лесапарк наведала міжнародная дэлегацыя, якая складалася з прадстаўнікоў Экапраекта, Цэнтральна-Еўрапейскага універсітэта, Беларуска-Расійскага універсітэта і іншых навучальных устаноў. Навукоўцаў цікавіў санітарны стан лесапарка і тэхнічныя метады змяншэння ўздзеянняў клімату на лясныя экасістэмы. На месцы самай старажытнай часткі парка навукоўцы здолелі пабачыць толькі пні. На некаторых было налічана болей за 200 кольцаў.

Санітарныя рубкі ў Пячэрскім лесапарку

Удзельнікі Экапраекта наведалі Пячэрскі лесапарк. Сітуацыя з санітарнымі вырубкамі ў лесапарку выклікае занепакоенасць і засмучэнне. Па словах супрацоўніка Магілёўзелянбуду, стараўзроставыя ельнікі сохнуць як меней у пяці месцах і, трэба адзначыць, даволі аператыўна высякаюцца.

10 год!

19-га ліпеня мы святкавалі юбілей МГА "Экапраект". Мы абмяркоўвалі нашы дасягненні за мінулыя 10 год і планы на будучыню.

Pages

Subscribe to ЭКАПРАЕКТ RSS