Развіццё патэнцыялу і інфармацыйная падтрымка для пашырэння ўдзелу зацікаўленых бакоў ва ўстойлівым развіцці горада Магілёва

Крыніца фінансавання: Праграма малых грантаў амбасады ЗША

Тэрмін: 2010-2011

Вынікі:

Эфектыўнае кіраванне горадам патрабуе ад адміністрацыі сістэмы захадаў, накіраваных на забеспячэнне стабільнага развіцця горада. Акрамя гарадской адміністрацыі ў працэс кіравання ўцягнуты шматлікія арганізацыі, якія знаходзяцца на розных узроўнях кіравання і адносяцца да розных цэнтраў прыняцця рашэнняў. У выніку чаго, усім дзеючым асобам (жыхарам і арганізацыям) даводзіцца працаваць са шматлікімі органамі дзяржаўнага кіравання, а дзейнасць саміх органаў патрабуе высокай ступені скаардынаванасці.

Аддзелы экалогіі, аховы здароўя, планавання і іншыя ўпраўленні гарадской адміністрацыі збіраюць і захоўваюць дастаткова шмат інфармацыі, неабходнай для прыняцця ўзважаных рашэнняў, інфармавання зацікаўленай грамадскасці і адсочвання стану гарадскога асяроддзя. Аднак, механізмы абмену дадзенай інфармацыяй не існуюць нават паміж упраўленнямі гарвыканкаму (ужо не кажучы пра грамадскасць), таму належны аналіз і інтэграцыя дадзеных, а таксама рэгулярны ўсебаковы агляд стану гарадскога асяроддзя (як сацыяльных, так і прыродных аспектаў) фактычна адсутнічаюць.

У большасці выпадкаў гэта адбываецца па дзвюх прычынах:

  1. Нацыянальнае заканадаўства і існуючыя інстуцыянальныя механізмы не патрабуюць абмену і аналізу дадзеных;
  2. Адміністрацыя гарвыканкама, адказная за прыняцце рашэнняў, і большасць прадстаўнікоў гарадской грамадскасці не адчуваюць патрэбы ў атрыманні інфармацыі пра стан гарадскога асяроддзя:
  • Адміністрацыя - не знаёма з даступнымі інструментамі візуалізацыі і перавагамі, якія даюць гэтыя сродкі для прыняцця эфектыўных рашэнняў;
  • Прадстаўнікі грамадскасці – не прызвычаіліся да працэдуры падачы запытаў у дзяржаўныя ўстановы аб стане навакольнага асяроддзя, не разумеюць адпаведныя інстытуцыянальныя інструменты і не бачаць, якія перавагі прапаноўваюць інструменты прасторавага аналізу і візуалізацыі дадзеных.

Сучаснае эфектыўнае кіраванне горадам немагчыма без прасторавых інфармацыйных сістэм. Асноўнымі задачамі такіх сістэм з’яўляюцца:

  • Павышэнне эфектыўнасці працы гарадскіх улад;
  • Развіццё адзінай інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры дзяржаўнага кіравання горадам;
  • Фарміраванне і развіццё сферы прадстаўлення электронных паслуг грамадзянам і арганізацыям.

Прасторавая інфармацыйная сістэма дазваляе:

  • Вырашаць аналітычныя задачы па перспектыўным развіцці горада;
  • Праводзіць аналіз стана навакольнага асяроддзя;
  • Аптымізоўваць працэс прыняцця стратэгічных рашэнняў;
  • Вырашаць праблемы развіцця інфрастуктуры (транспартнай, гандлёвай, турыстычнай);
  • Рабіць прагнозы на падставе аператыўнага аналізу дадзеных.

Такім чынам, адным з галоўных вынікаў пілотнага праекту “Развіццё патэнцыялу і інфармацыйная падтрымка для пашырэння ўдзелу зацікаўленых бакоў ва ўстойлівым развіцці горада Магілёва” з’яўляецца распрацоўка даступнай грамадскасці экалагічнай базы дадзеных з прасторавай інфармацыяй.

Прэзентацыі:

Магілеўская абласная навукова-тэхнічнай бібліятэка, 16-га красавіка 2011

Беларуска-Расійскі універсітэт, 13-га верасня 2011