7 верасня на тэрыторыі аграбіастанцыі «Любуж» МДУ імя А.А. Куляшова прайшоў круглы стол «Біяразнастайнасць ў гарадах». Эколагі і выкладчыкі распавялі пра важнасць і неабходнасць захавання біяразнастайнасці, узгадалі спосабы яе захавання.

Для ўсіх удзельнікаў зладзілі надзвычай цікавую экскурсію па закладзенай гэтым летам калекцыі лекавых раслін, дзе разам абмеркавалі магчымыя перспектывы развіцця «лекарскага агароду».

Асноўнымі ўдзельнікамі імпрэзы былі дзеткі, якія дасылалі свае фотаздымкі на конкурс «Дзікія жывёлы роднага горада». Конкурс ладзіла мясцовая экалагічная ініцыятыва «Горад-сад, горад-луг» у рамках праекта «Навучанне на аснове практыкі: павышэнне ролі грамадскасці ў гарадскім развіцці».

Безумоўна, адбылося і ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў і ўдзельнікаў фотаконкурсу, усе атрымалі памятныя сувеніры, а пераможцы — каштоўныя прызы.

Адукацыйны праект выконваецца пры фінансаванні Амбасады Каралеўства Нідэрланды ў Варшаве з удзелам мясцовай ініцыятывы «Горад-сад, горад-луг» і праекту «Камунальнае кіраванне ў гарадах — камунікацыя і кіраванне для ўключэння грамадскасці ў кіраванне гарадскім гаспадаркай у Беларусі» (Праект КАМГОР), што фінансуецца Еўрапейскім саюзам.

Крыніца