Запрашаем да ўдзелу ў хакатоне 17 траўня, які пачнецца ў 13:30 у Магілёўскай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэцы (вул. Касманаўтаў, 19 6 паверх).
Камандны хакатон пройдзе на базе Цэнтра «Усё пра ЗША» і Зялёнага інфацэнтра Магілёўскай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэкі. Кожная каманда — гэта група экспертаў (гісторыкаў, краязнаўцаў, географаў, эколагаў, планіроўшчыкаў), якой на працягу 5-ці гадзін неабходна распрацаваць канцэпцыю развіцця пэўнага гістарычнага раёна горада Магілёва і прадставіць яе з выкарыстаннем сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
Праграма
13:30–14:30 Круглы стол «Лепшыя практыкі захавання гісторыка-культурнай спадчыны для паспяховага эканамічнага развіцця рэгіёнаў»
14:30–15:00 Перапынак на каву
15:00–15:30 Рэгістрацыя ўдзельнікаў, прадстаўленне каманд, лёсаванне
15:30–20:30 Праца каманд над канцэпцыямі
20:30–21:30 Прадстаўленне вынікаў працы
21:30–22:00 Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне каманд